Беларускі антыстрэс: Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе кліп на песню «Жук і жолуд»

Прапануем адарвацца ад трывожных навін і паглядзець маляўнічы радасны кліп ад Змітра Вайцюшкевіча на песню «Жук і жолуд». Такі своеасаблівы беларускі антыстрэс, які абавязкова ўздыме настрой!
 

 
Песня «Жук і жолуд» — сінгл з новага дзіцячага альбома «Вясёлка над плёсам».
 
Сцэнар і малюнкі да кліпа зрабіў Андрусь Такінданг, а анімаваў персанажаў Дзяніс Міжуй.
 
Альбом «Вясёлка над плёсам» — гэта цэлы музычны праект для дзетак на вершы беларускага паэта Аляксея Пысіна. У складанцы, апроч Змітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra, узялі ўдзел Лявон Вольскі, Святлана Бень, гурт Naviband, Пафнуці, Саша Захарык, Ірына Старавойтава, Ганна Шаркунова, Платон Яцына, Чароўны аркестр і дзіцячы хор.
 
Дата выхаду альбома стане вядомай бліжэйшымі днямі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: