Беларускі этна-фэст пройдзе ў Польшчы

XIII Беларускі этнаграфічны фестываль "Культура на сходах музея" адбудзецца ў Польшчы 4 чэрвеня.

Шэраг этнаграфічных майстар-класаў і забаўляльных дзеяў пройдзе на адкрытай пляцоўцы Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы. Наведнікі фэсту змогуць даведацца пра традыцыйныя рамёствы, а таксама заняцца імі. Для гэтага пройдуць майстар-класы па ткацтву на кроснах, вырабу посуду на ганчарным крузе, пляценню з саломы, разьбе па дрэве і інш.

Таксама можна будзе пакаштаваць розныя сялянскія стравы з бульбы ды мяса.

У дадатак на музейным пляцу будуць працаваць крамы з рукадзеллем, беларускай літаратурай ды сувенірамі.
Музычную частку імпрэзы складуць выступы дзіцячых калектываў “Калебка” і “Сундучок” ды мясцовых гуртоў Axel, Progres, Metro, Dawid Szymczuk Band. Таксама чакаецца сюрпрыз ад “Фармэр шоў”. Ад Беларусі на фестывалі выступіць мінскі фолк-рок гурт Re1ikt.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: