
Пра гэта рэжысёр Дар'я Жук паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.
30 чэрвеня на кінафестывалі ў Карлавых Варах адбылася сусветная прэм'ера фільма «Крышталь». І ў гэты ж дзень стала вядома, што праца маладога беларускага рэжысёра Дар'і Жук вылучана на прэстыжную кінапрэмію «Оскар». Гэтая стужка будзе прэтэндаваць на ўзнагароду ў катэгорыі «Лепшы замежны фільм».
Дзеянне фільма разгортваецца ў 90-х гадах у Беларусі. Дзяўчына-дыджэй з Мінску марыць з'ехаць у Амерыку, але пры падачы дакументаў на візу дапускае памылку, у выніку чаго вымушана правесці тыдзень у незнаёмай сям'і з невялікага гарадка. Менавіта да іх дадому будуць тэлефанаваць з амбасады для праверкі інфармацыі.
У Беларусі гэты фільм выйдзе ў пракат у канцы жніўня.
Паводле telegraf.by