Беларускі фільм намінаваны на прэстыжную кінапрэмію

Пра гэта паведаміў на старонцы ў фэйсбуку рэжысёр фільма Аляксей Палуян.
Кадр з фільма "Возера радасці"

Кадр з фільма "Возера радасці"

«Гэта адбылося!!! ВОЗЕРА РАДАСЦІ было намінавана Міжнародным Журы Кінафестываля ў Leuven (Бельгія) на ЭЎРАПЕЙСКУЮ КІНАПРЭМІЮ 2020! Дасылаю цёплыя думкі ўсім, хто дапамог зрабіць гэтае падарожжа асаблівым. Шчаслівы, што беларускі фільм атрымаў такую магчымасць!» — напісаў Аляксей Палуян.


Прэмія Еўрапейскай кінаакадэміі (англ. European Film Awards) — штогадовая кантынентальная прэмія Еўрапейскай акадэміі кіно, заснаваная ў 1988 годзе. Паводле задумы заснавальнікаў супрацьпастаўлена «Оскару» як галоўная кінематаграфічная прэмія Аб'яднанай Еўропы і часам называецца «Еўрапейскім Оскарам».

«Возера радасці» — гэта фільм пра дзевяцігадовую дзяўчынку Ясю, якая перажывае смерць маці. Бацька адпраўляе яе ў інтэрнат, але аднойчы яна вырашае збегчы і вярнуцца дадому. Актрыса, якая сыграла галоўную ролю, атрымала прыз Best actress на фестывалі FICBUEU ў Іспаніі. Фільм зняты паводле рамана вядомага пісьменніка Віктара Марціновіча.

Паводле facebook.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: