Беларускі фільм-сенсацыя «Крышталь» выходзіць ва ўкраінскі пракат

Фільм-прэтэндэнт на «Оскар» ад Беларусі «Крышталь» Дар'і Жук будуць паказваць ва ўкраінскіх кінатэатрах з 8 лістапада, паведаміла прэс-служба Адэскага міжнароднага кінафестывалю. Менавіта на гэтым форуме беларуская карціна атрымала Гран-пры.
nina.nn.by

nina.nn.by

Кінастужка «Крышталь» вылучаецца ў гэтым годзе ад Беларусі на прэмію «Оскар». Карціна распавядае пра Эвеліну Сароку, якая жыве ў Мінску 90-х, і ў яе жыцці ўсё вельмі складана. Дзяўчына хоча пераехаць у Чыкага, але для гэтага трэба пераканаць амерыканскага консула, што заставацца ў ЗША Веля не мае намеру.

TUT.BY

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-10-12 11:09:15
Лепей пакідаць і ў бел. варыянце назву "Хрусталь" - хаця б з прычыны, згаданай тут: https://belisrael.info/?p=16851
Сенсацыяй гэты фільм назваць цяжкавата... Па-мойму, чарговая спроба ўсім дагадзіць, на што як бы намякае і згода аўтаркі на цэнзуру ў бел. пракаце (выразаны апошні эпізод). Гл. https://belisrael.info/?p=16718