Беларускі фільм «Возера радасці» перамог на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Перамогу на кінафестывалі кароткаметражных фільмаў у Лос-Анджэлесе LA Shorts Fest атрымаў фільм "Возера радасці".
"Наша "Возера радасці" сёння ноччу перамагло на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе!", - паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook рэжысёр карціны Аляксей Палуян.

"З гэтага моманту фільм афіцыйна намінаваўся на Оскар-2021", - дадаў ён.

Карціна "Возера радасці", знятая паводле аднайменнага рамана Віктара Марціновіча, заваявала шэраг узнагарод на прэстыжных міжнародных фестывалях у 2019 і 2020 гадах. Яе беларуская прэм'ера адбылася год таму ў Мінску.

Галоўнай гераіняй фільма з'яўляецца дзевяцігадовая дзяўчынка Яся, якая цяжка перажывае смерць маці, і вымушана некаторы час жыць у інтэрнаце па патрабаванні бацькі. Ролю бацькі выканаў вядомы беларускі акцёр Ігар Сігаў. У 2010 годзе ён ужо быў намінаваны на Оскар за галоўную ролю ў іншым кароткаметражным фільме - "Дзверы".

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: