Беларускі гурт удзельнічае ў міжнародным конкурсе з песняй на верш Юлія Таўбіна

Гурт «Балцкі Субстрат» прадставіў песню на верш расстралянага ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года беларускага паэта Юлія Таўбіна на міжнароднай прэміі незалежнай музыкі Jager Music Awards.
Юлі Таўбін

Юлі Таўбін

Гурт «Балцкі Субстрат» выступае з 2011 года. Першай публічна выкананай кампазіцыяй БС была песня «Сталасць» на словы Юлія Таўбіна, якая ўдзельнічае ў галасаванні. Таўбін — адзін з найулюбёных і рэгулярна спяваных аўтараў БС.

У красавіку 2017 года БС разам з Віктарам Жыбулем, Юрыем Несцярэнкам і здымачнай групай канала «Белсат» ладзілі адмысловы канцэрт-імпрэзу памяці Таўбіна ў яго родных мясцінах — у Амсціславе. Акурат гэты, амсціслаўскі, запіс і трапіў у фінальную стадыю конкурса Jager Music Awards 2018.

Jager Music Awards — першая прэмія незалежнай музыкі Беларусі, Расіі і Казахстана, накіраваная на развіццё лакальнай сцэны. Стыль і жанр не маюць значэння: усё багацце гуказдабыцця — ад саўнд-дызайну да рок-н-ролу, ад танцавальнай электронікі да актуальнага хіп-хопа — сабрана ў адным месцы.

Сёлета ў конкурсе на атрыманне прэміі JMA 2018 удзельнічала каля 2,5 тысячы выканаўцаў з трох краін. У фінальную трыдцатку People's Choice ад Беларусі прайшлі тры беларускамоўныя трэкі: «Балцкі Субстрат» з кампазіцыяй «Сталасць», shaman jungle з кампазіцыяй viasna і RBT з кампазіцыяй «Сам-Насам».

Каб падтрымаць БС у конкурсе і дапамагчы пазмагацца за прызавое месца, трэба зайсці па спасылцы, зарэгістравацца (можна праз вконтакте альбо facebook),знайсці раздзел People's Choice, выставіць рэгіён — BY, абраць трэк «Балцкі Субстрат» — «Сталасць» і прагаласаваць. Галасаванне скончыцца акурат на Дзяды — 2 лістапада.
«Балцкі Субстрат» па дарозе ў Мсціслаў на канцэрт памяці Юлія Таўбіна (5 красавіка 2017), фота Рамана Яраша

«Балцкі Субстрат» па дарозе ў Мсціслаў на канцэрт памяці Юлія Таўбіна (5 красавіка 2017), фота Рамана Яраша

Лідарам слухацкага галасавання сярод беларускіх каманд летась быў гурт Shuma.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: