Беларускі гурт выступіць на ўкраінскім фэсце разам з The Rasmus

19-22 ліпеня ў горадзе Тэрнопаль на пляцоўцы іпадрому ў чарговы раз пройдзе адзін з найбуйнейшых опэн-эйраў Украіны – фестываль «Файне Мисто», які ў мінулым годзе быў названы лепшым у краіне згодна з Karabas Live.

У астатні дзень, 22 ліпеня, на галоўнай сцэне разам з такімі калектывамі як The Rasmus, Amaranthe, Тартак, Порнафільмы выступіць беларускі гурт – пераможца адборачнага тура, які вызначыцца ўжо ў пятніцу, 22 чэрвеня, у мінскім клюбе «Бруге».

Пасля дзьвух этапаў адбору ў фінальную частку патрапілі 6 гуртоў: арт-фолк праект Аляксея Варсобы і Ірэны Катвіцкай – Warsoba, построк і эксперыментал гурт - The Glitchhh, меладычны індзі калектыў - PAULINN, індзітрэшаграрок - Разбітае Сэрца Пацана, альтэрнатыўны рок ад Mission Jupiter і маладыя менскія электроншчыкі K3TYVANA.

Хто ж ў выніку будзе названы лепшым калектывам і выступіць на галоўнай сцэне Файне Мисто, гледачы і журы вызначаць ужо 22 чэрвеня падчас фінальнага канцэрту ў мінскім клубе Бруге.

Прыходзь і падтрымай свой любімы гурт!

Пачатак а 18.00

Квіткі ад 8 рублёў

Даведкі па тэлефоне: 638-4444

Мерапрыемства Ўкантакце

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць