Беларускі «Крыжачок» па версіі эстонскага аркестра. Свята эстонскай культуры ў Мінску (фота, відэа)

Эстафету святаў народных культур 10 жніўня падхапіла Эстонская Рэспубліка. Эстонскія артысты выступілі не толькі днём, а таксама і ўвечары, падчас канцэрту "Класіка ля Ратушы". Прагучалі народныя і традыцыйныя эстонскія творы, а таксама вядомыя сусветныя і савецкія кампазіцыі.



Вядучая Маріка Пярк распавяла, што амаль усе калектывы, якія выступалі са сцэны, прымалі ўдзел у сёлетнім 150-гадовым нацыянальным свяце песні і танца (свята ўключана ў спіс ЮНЕСКА — рэд.).

Першым на сцэну выйшаў танцавальны калектыў народнага таварыства "Kajakas" ("Чайка").



Удзельнікі фальклорнага ансамблю "Liiso" з паўднёвай Эстоніі выконваюць песні на родным дыялекце — вырускай мове.



Амбасадарка Эстоніі ў Беларусі, сп. Мерыке Какаеў адзначыла: "Культура і мастацтва маюць здольнасць аб'ядноўваць народы і краіны. Я рада, што культурныя сувязі паміж Эстоніяй і Беларуссю мацней, чым калі-небудзь, і яны ствараюць платформу для плённай працы і сумеснага супрацоўніцтва ў будучыні".


Камерны хор “Кунгла” (“Kungla”) з г. Мыйзакюла быў прызнаны лепшым з удзельнікаў сёлетняга эстонскага свята песні і танцу. Кіраўніца хору Кадзі Каск паведаміла, што адным з цікавых твораў іх праграмы з'яўляецца вясельная эстонская песня, якая з'явілася напрыканцы 19 ст. і лічыцца гімнам эстонскіх народных танцаў. Гэтая песня таксама выконвалася і ўвечары ў суправаджэнні духавога аркестра “Саксон”.



Рэпертуар жаночага калектыву "Kuu" ("Месяц") з павета Пярнумаа складаецца з аўтарскіх і фальклорных танцаў.



Сваё майстэрства прадэманстраваў баяніст Маргус Луур.




Аматары і прыхільнікі танцаў паўдзельнічалі ў майстар-класе па эстонскіх народных танцах, які ладзіў калектыў "Kajakas".


Эстонскі акцёр і спявак Марка Матверэ пад акампанемент піяніста Тарма Ээсперэ выканаў арыі Георга Отса.

Напрыканцы дзённай праграммы выступілі маладзёжны духавы аркестр Хар'юмаа і струнны аркестр Хар'юма (г. Талін), які пачаў свой выступ з маршу, далей прагучалі апрацоўкі народнай эстонскай і сусветнай музыкі.




Не абышлося без віктарыны. Крышяніс Рэкіс разыграў тры камплекта прызоў аднаго са спонсараў свята — кампаніі Lux Express. Па яго меркаванні, для беларусаў Эстонія і яе культура не так вядомы ў параўннані з Літвой, Латвіяй, таму заахвочавае наведаць не толькі Талін, а таксама прыморскі Пярну, дзе захавалася шмат драўляных будынкаў 19 ст., больш даведацца пра гісторыю і культуру ў эстонскім нацыянальным музеі, які знаходзіцца ў Тарту.




Усе ахвотныя атрымлівалі сувеніры з эстонскай сімволікай, даведнікі пра адпачынак у Эстоніі і яе культуру.


Гурманы і прыхільнікі эстонскай нацыянальнай кухні напряцягу дня мелі магчымасць набыць мясныя і рыбныя стравы, дэсерт з незвычайнай назвай "Стракаты сабака", прыняць удзел у майстар-класе па вэнджанні рыбы.


Вячаровую праграму у рамках праекта "Класіка ля Ратушы" працягваў духавы аркестр “Саксон” з г. Пярну, дырыжор — Кайдо Ківі. Частка твораў выконвалася сумесна з камерным хорам "Кунгла", таксама бралі ўдзел вакальныя салісты Марко Матверэ, Келлі Уустані і Пеэтэр Кальюмяэ.

Вясельная песня

Асаблівым сюрпрызам стала выкаканне аркестрам беларускага народнага танца “Крыжачок”.



Завершыўся вечар класічнай музыкі кампазіцыяй “Радзіма”.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!