Беларускі ПЭН-цэнтр абвяшчае тэндар на выданне кнігі ўспамінаў Карласа Шэрмана

Беларускі ПЭН-Цэнтр абвяшчае тэндар сярод беларускіх выдавецтваў на выданне кнігі ўспамінаў Карласа Шэрмана.
«Блуканец» – перадсмяротныя (2001 – 2004 г.г.) мемуары паэта і перакладчыка Карласа Шэрмана (1934 – 2005), падсумаванне 12-гадовага досведу працы на пасадзе віцэ-прэзідэнта Беларускага ПЭНу. Пабудаваная як дзённік камандзіровак аўтара па свеце, кніга ў той жа час адлюстроўвае ўвесь жыццёвы шлях Шэрмана, праз эпохі і кантыненты. Усходняя Еўропа і Лацінская Амерыка – геаграфічныя палюсы аповеду. Асабістае ў кнізе цесна пераплецена з грамадскім, «маркесаўская» манера пісьма спалучаецца з трапнымі назіраннямі над сучаснымі Шэрману сацыяльна-палітычнымі падзеямі Беларусі.

Паслямову да кнігі напісаў Сяргей Шапран, кніга дапоўненая каментарамі калектыву аўтараў (Сяргей Шапран, Ганна Янкута, Аляксандр Фядута ды інш.). Стыль-рэдактар кнігі – Віктар Жыбуль.

Інфармацыя пра выданне:

Аб’ём рукапісу (колькасць знакаў з прабеламі,) 425 000 – 440 000;
колькасць аркушаў: 10 – 11;
граматыка выдання – тарашкевіца;
эскіз вокладкі зрабіў Анатоль Лазар;
кніга будзе выдавацца без ілюстрацый;
Меркаваны наклад – 300-500 асобнікаў.
Просьба зацікаўленых выдаўцоў даслаць прапановы па кошце выдання кнігі (набыццё ISBNу, вёрстка, падрыхтоўка макету да друку, кошт друку 300 і 500 асобнікаў, у двух варыянтах: з цвёрдай і з мяккай вокладкай), а таксама па аптымальным фармаце кнігі і паперы. Накіроўваць прапановы і ўдакладненні просім на адрас info@pen-centre.by з пазнакай “Успаміны Шэрмана”.

Заяўкі прымаюцца да 16 чэрвеня ўключна.


Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: