Беларускія дзіцячыя пісьменнікі супраць гвалту

Беларускія дзіцячыя пісьменнікі запісалі відэазварот, у якім у асудзілі гвалтоўныя дзеянні ўладаў, выступілі з патрабаваннем спыніць гвалт і аднавіць закон.



Вядомыя беларускія дзіцячыя пісьменнікі, паэты і перакладчыкі, драматургі,  выдаўцы і ілюстратары, лаўрэаты шматлікіх літаратурных прэмій і пераможцы творчых конкурсаў выступілі з відэазваротам, у каторым патрабуюць ад беларускіх улад спыніць гвалт і аднавіць закон. З відэазваротам выступілі Ганна Янкута, Вера Бурлак, Надзея Ясмінска, Наталка Харытанюк, Надзя Кандрусевіч-Шыдлоўская, Дзіяна Балыка, Вольга Акуліч, Марыя Мартысевіч, Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастарнак. Зварот падтрымалі Андрэй Хадановіч, Марыя Бершадская, Юры Несцярэнка, Ганна Зенькова, Алег Грушэцкі.


Сам зварот дзіцячых пісьменнікаў адрозніваецца ад шэрагу іншых — яго запісалі часткова ў характэрнай апавядальна-казачнай манеры.

Прапануем пазнаёміцца са зваротам ў тэкставай версіі:

 

Ганна Янкута

— Пісьменнікі не могуць быць па-за палітыкай, таму што тое, што мы пішам, і ёсць палітыка. Нават калі мы пішам для дзяцей. Калі мы не змагаемся са злом і несправядлівасцю ў жыцці, як мы будзем пісаць пра гэта ў кнігах?

 

Вера Бурлак

— Дзеці вераць кнігам. Таму пісьменнікам важна казаць дзецям тое, ува што яны вераць самі. Я веру ў тое, што неабходная свабода: свабода думкі, свабода фантазіі, свабода ад страху.

 

Надзея Ясмінска

— Дети не только верят в сказочные истории, но и называют самих писателей волшебниками. Это трогательная, очень дорогая для нас вера. И мы готовы сражаться со злом, насилием, беззаконием, хоть в реальной жизни у нас нет волшебных палочек.

 

Наталка Харытанюк

— У мяне няма чароўнай палачкі. Але ў мяне ёсць спосаб адпомсціць сілавікам і фальсіфікатарам, і ўсім сілам цемры, што разгуляліся ў Беларусі. Маёй помстай будзе свабода дзяцей. Свабода, якую дзеці знойдуць у гісторыях і казках. Свабода, якую немагчыма расстраляць ці адправіць на Акрэсціна.

 

Надзя Кандрусевіч-Шыдлоўская

— Дзіцячая літаратура — гэта сапраўднае мастацтва, якое не церпіць цэнзуры ды ідэалогіі. Толькі ў свабоднай краіне можна вольна пісаць, ілюстраваць ды перакладаць праўдзівыя дзіцячыя кнігі.  Мы супраць гвалту, падману ды няволі.

 

Дзіяна Балыка


— Как никогда не поздно иметь счастливое детство, так никогда не поздно осознать себя человеком, гражданином и начать жить в свободной стране счастливых людей. И для этого вовсе не обязательно уезжать из Беларуси. Для этого нужно всего лишь остановить диктатуру.

 

 Вольга Акуліч

— Дзеці добра ведаюць, што дарослы — не той, хто самы дужы, не той хто самы злосны і не той, хто самы хітры. Дарослы — аб’ектыўны, справядлівы і здатны да партнёрства. Дарослыя, будзьце дарослымі!

 

Яўгенія Пастарнак,

Андрэй Жвалеўскі


— В сказках добро всегда побеждает зло. В жизни тоже. Злой Цмок отправится в свое подземелье. Гарри Поттер победит Воландеморта. Белорусский народ найдет свою папараць-кветку. А добрый молодец сломает иглу Кащея. Мы победим!

 

Марыя Мартысевіч


— Ціха, мышы, ціха, ціха:

Мы ў закладніках у псіха.

Не будзіце піскам котку,

Не гайдайце лапкай лодку —

Выйдуць воўкі з цемнаты,

Надзяруць усім хвасты.

Толькі нашы мышы — панкі,

Не ўсыпЯць іх калыханкі.

Нашы мышы — дзеці кветак,

Іх букет не зломіш гэтак:

Без катА мы ў галаве,

кАты — ганьба вам. Жыве!



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: