Беларускія казкі можна слухаць бясплатна праз новы мабільны дадатак

Беларуская IT-кампанія Apalon, якая ўваходзіць у склад амерыканскай Mosaic Group і займаецца распрацоўкай і пасоўваннем мабільных прыкладанняў для App Store і Google Play, выпусціла бясплатны дадатак Kazki з беларускімі фальклорнымі аўдыёказкамі.
tut.by

tut.by

Kazki — некамерцыйны праект, створаны, каб прыцягнуць увагу да беларускай гісторыі і аўтэнтычнай культуры.

Казкі для праекта былі сабраны ў розных кутках Беларусі. Прыкладанне дае магчымасць праслухаць 53 казкі, якія на працягу 20 гадоў збіраліся даследчыкамі, у тым ліку і лідарам фолк-мадэрн-гурта «Палац» Алегам Хаменкам (ён зрабіў унёсак у выглядзе 4 казак). Казкі аб'яднаны ў тэматычныя катэгорыі: «Чароўныя казкі», «Казкі пра жывёл», «Дзіўныя казкі», «Казкі пра жыццё», «Павучальныя казкі» і «Казка пра салдата».

Дадатак даступны на iOS і Android.

Як сказаў Алег Хаменка, ён і прадзюсер праекта Андрэй Залатар плануюць стварыць старонку праекта ў Facebook, каб карыстальнікі маглі дасылаць новыя казкі для дадання ў бібліятэку.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!