Металісты адзначылі раўнадзенства і прэзентавалі новыя альбомы (фотарэпартаж)

Сёлетні «Фэст вясновага раўнадзенства» прайшоў 19 сакавіка ў мінскім клубе «Re:public» у крыху незвычайным фармаце.

Удзельнікі фестывалю гурты «Адарвірог», «Folcore» і «Znich» прэзентавалі новыя альбомы. У выніку мерапрыемства фактычна ператварылася ў тры сольныя канцэрты, больш чым па гадзіне кожны. Як прайшла прэзентацыя, глядзіце ў нашым фотарэпартажы.


Самы малады гурт «Адарвірог» прадставіў сваю дэбютную кружэлку пад назвай «Край Паданняў». Хлопцы ішлі да яе 2 гады. Адну з кампазіцый у альбоме музыкі прысвяцілі паўстанню 1863 года. Усе песні запісаны выключна па-беларуску.

Больш дасведчаны калектыў, фолк-металісты з гурта «Folcore» прэзентавалі свой дыск з назваю «Haeresis», што перакладаецца як іншадумства, ерась. Па словах музыкаў, альбом прысвечаны ўнутранаму пошуку чалавека — пошуку сябе па-за рэлігій і ідэалогій. Пошуку дарог, якія вядуць за межы навязаных ісцін і перакананняў, агульнапрынятых нормаў і каштоўнасцяў — да сапраўднай свабоды.




«Znich» прэзентаваў на фэсце свой новы альбом «Čorny Simval». Больш падрабязна пра яго можна пачытаць у адмысловым інтэрв’ю з Алесем Таболічам, якое мы падрыхтавалі за дзень да прэзентацыі.

Альбом ужо выкладзены ў сеціва і даступны для вольнага праслухоўвання.

 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: