Беларускія музыкі дапамогуць коцікам!

Дабрачынны канцэрт «Фолькоцікі» пройдзе ў Мінску 6 верасня. Сабраныя на імпрэзе сродкі будуць накіраваныя ў падтрымку прытулку для жывёлаў «Домік уратаваных душаў».



Канцэрт «Фолькоцікі» ладзіцца ўжо ў другі раз суполкай Hornbreaking Promo разам з прытулкам. У гэтым годзе на сцэне клуба «Бруге» выступяць беларускія фолк-метал і рок-гурты Re1ikt, Адарвірог, Sakramant ды Omut.

 

 

« Домік уратаваных душаў» — гэта заснаваны на асабістай ініцыятыве валанцёраў міні-прытулак, размешчаны у звычайным прыватным доме. У ім каты і сабакі жывуць, пакуль для іх не знойдзецца новая сям’я.



Кожны дзень валанцёры прыходзяць у «Домік», каб паклапаціцца пра яго жыхароў — выгуляць, пакарміць, палекаваць, калі патрэбна. Самае прыемнае ў гэтым, канешне ж, гэта стасункі з жывёламі.

Далучыцца да валанцёраў «Доміка ўратаваных душаў» ці дапамагчы прытулку якім-небудзь іншым чынам можна тут

 

Дабрачынны канцэрт «Фолькоцікі»

Клуб «Бруге» (Партызанскі праспект, 6а)

6 верасня, 18:00

Удзельнікі: Re1ikt, Адарвірог, Sakramant, Omut.

Даведкі па тэл: +375293977882

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: