Беларускія музыкі Варшавы зайгралі ў падтрымку гурту Irdorath

У Warsaw Freedom Orchestra ўваходзяць беларускія эмігранты розных гадоў, сярод іх ёсць і людзі, якія пакінулі радзіму з палітычных матываў пасля сфалсіфікаваных выбараў 2020 году, піша Еўрарадыё.
Прафэсійныя беларускія музыкі, якія аб’ядналіся ў Warsaw Freedom Orchestra, падтрымалі зьняволеных музыкаў гурту Irdorath, выканаўшы песню «Перемен» Віктара Цоя.

У Warsaw Freedom Orchestra ўваходзяць беларускія эмігранты розных гадоў, сярод іх ёсць і людзі, якія пакінулі радзіму з палітычных матываў пасля сфальсыфікаваных выбараў 2020 году.

Кіраўнік аркестру Сяржук Доўгушаў расказаў, што песню выканалі, каб падтрымаць калегаў-музыкаў, якіх без віны трымаюць за кратамі і нават не вядуць у дачыненні да іх ніякіх следчых дзеянняў.

У рэпэртуары аркестру — творы беларускіх кампазытараў ад эпохі барока да XXI стагоддзя. Гэта гімны, запісаныя ў зборніках XVI стагоддзя, паланэзы Агінскага, маршы і песні кампазітараў XIX і XX стагоддзяў, творы сучасных кампазітараў, а таксама апрацоўкі папулярных песень беларускай рэвалюцыі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: