Беларускія музыкі выступяць на Сардзініі

З 10 па 13 студзеня на італьянскім востраве Сардзінія адбудзецца серыя канцэртаў беларускіх артыстаў у гонар святкавання праваслаўнага Раства і Старoга Новага годa.
 «Musik Kvatro, Бабруйск

 «Musik Kvatro, Бабруйск


Канцэрты на праваслаўныя Каляды і на Стары Новы год з удзелам беларускіх музыкаў пачалі праводзіцца ў 2010 годзе і ўжо сталі выдатнай традыцыяй для жыхароў Сардзініі, з'яўляючыся ў той жа час сапраўдным калядным падарункам да праваслаўных святаў для беларусаў, а таксама іншых прадстаўнікоў шматлікай дыяспары постсавецкай прасторы ў гэтым аўтаномным рэгіёне Італіі.

Мерапрыемствы праводзяцца пад патранажам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Італіі пры падтрымцы Ганаровага консульства РБ у Кальяры

Дзякуючы паспяховаму выступу ў мінулым годзе, калі беларускаму ансамблю ўдалося заваяваць мясцовую публіку, музычны калектыў з Бабруйска «Musik Kvatro» ў гэтым годзе зноў выступіць на Сардзініі: 10 студзеня ў горадзе Іглесіяс (горад-пабрацім Бабруйска), 11 студзеня ў горадзе Альгера, 12 студзеня ў горадзе.Сассары і, нарэшце, 13 студзеня ў Кальяры — сталіцы Сардзініі.

На ўсіх канцэртах будуць прысутнічаць мэры гэтых італьянскіх гарадоў, a ў Кальяры 13 студзеня прывітальнае слова на адкрыцці такога значнага мерапрыемства будзе прадастаўлена прадстаўнікам Прэзідыума Рэгіянальнага Урада, Прэзідыума Сардынскага Парламента, Мэрыі горада Кальяры, а таксама прадстаўнікам Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхата і Каталіцкага Касцёла, Ганароваму консулу Рэспублікі Беларусь.

Ансамбль з Бабруйска выступіць у наступным складзе: Вольга Аўсейка (сапрана, салістка), Сяргей Мітчанкаў (скрыпка, вакал), Валерый Наркевіч (бас), Яўген Гіршын (фартэпіяна, ударныя інструменты, вакал), Аляксандр Яфімук (балалайка, гітара, вакал).

Калектыў мае багаты рэпертуар, які ўключае творы розных стыляў і жанраў, які з прыходам таленавітай вакалісткі Вольгі Аўсейка яшчэ больш пашырыўся, дадаліся апрацоўкі народных мелодый розных краін, сучасныя папулярныя кампазіцыі.

Знаходзячыся ў пастаянным творчым пошуку, ансамбль «Music Kvatro» нязменна прыцягвае ўвагу слухачоў цудоўным выкананнем, майстэрням валоданнем мастацтвам музычнай імправізацыі і артыстычнасцю яго ўдзельнікаў.

У гэтым годзе з нагоды правядзення дадзеных канцэртаў і калядных святаў студэнты кальярытанскага ліцэя Пачыноцці здымуць кароткаметражны фільм пад назвай «Каляды надыходзяць двойчы». Праект гэтай групы студэнтаў быў уганараваны прэміяй Рэгіёну Сардзінія і пасля некаторыя з іх наведаюць Беларусь для азнаямлення з рознымі рэлігійнымі і культурнымі традыцыямі нашай краіны.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!