Беларусы надзелі народныя строі — новы анлайн-флэшмоб

Беларусы з розных краінаў свету адзеліся ў традыцыйныя беларускія строі!

Ініцыятывы «Tradycyja» і «Традыцыйны строй» запусцілі анлайн-флэшмоб «Беларускі строй», дзе беларусы надзяваюць народныя строі.

«Беларускі строй — гэта наша ідэнтычнасць, наша сувязь з продкамі і з народам, нават калі мы далёка адно ад аднаго, гэта дапамагае адчуць еднасць і сваю самасць, падтрымаць сваіх,» — кажа ініцыятарка флэшмоба Воля Франко, беларуска з Бразіліі.

Паглядзіце, як людзі пераўвасабляюцца, надзеўшы традыцыйны строй! Сапраўдны цуд!

Ініцыятыву падтрымалі таксама беларусы замежжа — з Нямеччыны, ЗША і Расеі.

У роліках гучыць кампазіцыя «Полька» у выкананні гурта Vuraj.



Паводле прэс-рэліза


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: