
Гурт «Стары Ольса» можна назваць адным з
самых знакавых калектываў у сучаснай беларускай сярэднявечнай фальклорнай музыцы.
Якаснае выкананне, арыгінальная, запамінальная падача і яркія вобразы музыкаў «Стары Ольса» ствараюць неверагодную атмасферу сапраўднага вяртання ў велічныя часы Вялікага Княства Літоўскага. За час існавання калектыў выдаў 13 студыйных альбомаў і 1 музычны праект, 6 відэакліпаў і набыў шматлікіх прыхільнікаў у Беларусі і па-за яе межамі.
«Стары Ольса» неаднаразова выступалі на канцэртах і фестывалях сярэднявечнай культуры, рыцарскіх турнірах і фальклорных фэстах. Акрамя гэтага гурт актыўна супрацоўнічае з рыцарскімі клубамі, музеямі, даследчыцкімі цэнтрамі, з гуртамі старажытнай музыкі і асобнымі выканаўцамі і майстрамі, зацікаўленымі ў аднаўленні аўтэнтычнага гучання старажытных інструментаў.
Імклівы ўзлёт гурта «Стары Ольса» пачаўся з выступу ў межах вядомага тэлешоў «Легенды Live», дзе яны выканалі арыгінальны кавер на баладу «One» гурта Metallica. Відэазапіс выступа сабраў 2 мільёны праглядаў у YouTube. «Стары Ольса» атрымалі мноства лістоў ад прыхільнікаў з розных куткоў свету з просьбамі выканаць на старажытных інструментах іншыя легендарныя рок-кампазіцыі. Праз некаторы час гурт падпісаў кантракт з амерыканскай студыяй гуказапісу і выпусціў нашумелы альбом «Medieval Classic Rock», прэзентацыя якога адбылася ў Сан-Францыска.


У падтрымку альбома «Стары Ольса» адправіліся ў працяглыя гастролі па ЗША. Гурт наведаў 21 штат, 23 гарады, даў 23 паўнавартасныя канцэрты і 35 выступаў. Пасля гэтых гастроляў калектыў паспеў атрымаць некалькі новых запрашэнняў і выступіў з канцэртамі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.


І вось нарэшце 20 лістапада гурт «Стары Ольса» прэзентуе праграму "Medieval Classic Rock" для ўлюбёнай айчыннай публікі. Альбом «Medieval Classic Rock» безумоўна можна назваць знакавым ў творчасці калектыва. Музыкі здолелі ўдыхнуць новае жыццё ў старыя, усім вядомыя мелодыі, выканаўшы іх на аўтэнтычных фальклорных інструментах. Акрамя прэзентацыі кампазіцый з новага альбома, які ўжо паспеў прысціся даспадобы беларускім прыхільнікам, гурт выканае свае лепшыя хіты і нязменна парадуе гасцей чароўнай атмасферай загадкавага сярэднявечча.

Канцэрт гурта «Стары Ольса» адбудзецца 20 лістапада ў ДК МАЗ.

Засталося менш за 200 квіткоў, спяшайцеся набыць без нацэнкі:
- Пераход Коласа
- ,Каса ДК МАЗ (панядзелак - чацвер з 11.30-19.00, пятніца, субота з 15.00-19.00, выхадныя пятніца, тэл. касы: 017 242 82 04).
Кошт квіткоў: ад 17 да 30 р.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
29 6490888, 44 5779089