Беластоцкі і гродзенскі музеі артымалі 1,2 млн еўра з Праграмы транспамежнай супрацы

У рамках праекту ў абодвух музеях узнікнуць цэнтры даследаванняў і захавання помнікаў.



Сучасны цэнтр даследаванняў і захавання помнікаў, якога да гэтага часу бракавала ў Падляшскім музеі ў Беластоку, мае шанец узнікнуць дзякуючы ўдзелу ўстановы ў транспамежным праекце. Партнёрам у праекце з’яўляецца беларускі гісторыка-археалагічны музей у Гродне.

Праект рэалізоўваецца ў рамках еўрасаюзаўскай Праграмы транспамежнай супрацы Польшча–Беларусь–Украіна на 2014–2020 гады, на які абодва музеі атрымалі 1,2 млн еўра.

У рамках праекту ў абодвух музеях узнікнуць цэнтры даследаванняў і захавання помнікаў. «Абедзве ўстановы маюць калекцыі з вялікай гістарычнай і культурніцкай каштоўнасцю, якая адлюстроўвае супольную гісторыю і разнастайнасць сваіх рэгіёнаў. Дзякуючы новым працаўнікам многія элементы калекцыі змогуць быць адноўленыя і паказаныя наведвальнікам, — паведамляе Падляшскі музей.

Дырэктар Падляшскага музею Вальдэмар Вільчэўскі рады супрацы з беларускай пляцоўкай:

— Я перакананы, што супраца пры праекце прынясе плён у выглядзе не толькі двух даследчых цэнтраў, але прынясе ў будучыні іншыя супольныя мерапрыемствы, як выставы, сустрэчы і публікацыі.

Праект разлічаны на два гады. Падляшскі музей у Беластоку ўзнік у 1949 годзе і з’яўляецца самай вялікай музейнай пляцоўкай у ваяводстве.

www.polskieradio.pl


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: