«Белы мішка»: вясельны хіт пра кінутага хлопца цяпер па-беларуску

Гэтая песня займела асаблівую папулярнасць у Польшчы ў 90-ыя гады. «Белага мішку», які стаў народным спевам, выконвалі ў стылі дыска-пола, джаз, рок і балады на самых розных імпрэзах. Андрэй Расінскі падае першае тлумачэнне гэтага польскага хіта на беларускую мову.

Белы мішка

Белы мішка для дзяўчыны,
Ён кахаў і будзе ўсцяж кахаць.
А дзяўчына сышла з іншым,
І пра мішку стала забываць.

Гэй, дзяўчына! Вось твой мішка,
Паглядзі – ён хлопец твой былы,
Я твой мішка, белы мішка,
Мае вочы слёзамі паўны.

Час плыве, халадзее,
Не вярнуцца зноўку тыя дні.
Маё сэрца ўсё знібее,
І яго сагрэеш толькі ты.

Гэй, дзяўчына! Вось твой мішка,
Паглядзі – ён хлопец твой былы,
Я твой мішка, белы мішка,
Мае вочы слёзамі паўны.

Мішка белы, не каханы,
Пазабыты ў цёмным закутку,
Не вазьме яго дзяўчына,
Не працягне цёплую руку.

Гэй, дзяўчына! Вось твой мішка,
Паглядзі – ён хлопец твой былы,
Я твой мішка, белы мішка,
Мае вочы слёзамі паўны.

Гэй, дзяўчына! Вось твой мішка,
Паглядзі – ён хлопец твой былы,
Я твой мішка, белы мішка,
Мае вочы слёзамі паўны.

Для жадаючых праспяваць гэтую песню па-беларуску, падаем мелодыю і ноты.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!