Бесперапынны чэлендж: беларускія бітбоксеры кінуць выклік рэкорду Гінэса

У чацвер, 24 жніўня, каманда лепшых бітбоксераў краіны збярэцца на Зыбіцкай ў бары "Клумба", каб зладзіць самы працяглы бітбокс-марафон і патрапіць у "Рэкорды Куфара" — беларускі аналаг кнігі Гінеса — і нават пацягацца з сусветным рэкордам!


Рэкордны па працягласці марафон бітбокса 25 гадзін і 30 хвілін належыць нямецкаму бітбоксеру. Самы маштабны — 4695 чалавек бітбокс на вуліцы Амстэрдама. Цяпер і беларусы рыхтуюць свой адказ Кнізе рэкордаў Гінеса.

У бары "Клумба" збярэцца каманда бітбоксераў, лепшых з лепшых у нашай краіне, каб усталяваць беларускі рэкорд.

Стартуе баттл ў 18:00 і працягнецца да таго часу, пакуль не будзе дасягнуты рэкорд, які і атрымае намінацыю "рэкорды Куфара".

Для тых, хто не гатовы быць проста нудным гледачом, час выходзіць на сцэну. Кідай выклік пачаткоўцам у музычным спорце або прапаленым профі, у залежнасці ад асабістай харызмы і ўпэўненасці, і ладзь баттл.

Дзе: біттэр-бар "Клумба", вул. Зыбіцкая, 6
Калі; 24 жніўня 2017
У колькі: 18:00

Уваход на мерапрыемства вольны. 

Паводле прэс-рэліза


Прыклад бітбокса для тых, хто яшчэ не ведае, што гэта такое:



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: