БГ распавёў, што чакае гледачоў на юбілейным мінскім канцэрце

Вялікі сольны канцэрт Барыса Грабеншчыкова і "Акварыум", прымеркаваны да 45-годдзя гурта, адбудзецца 30 ліпеня. Мэтр рок-сцэны распавёў аб канцэртнай праграме, вулічных выступах і падзяліўся ўспамінамі аб мінскіх канцэртах.

— У гэты раз мы прыязджаем да вас з акустычнай праграмай — не гучна, без барабанаў, як быццам граем дома ў знаёмых. А калі граеш так, немагчыма планаваць загадзя, песні прыходзяць у галаву прама падчас канцэрта.

— У гэты раз мы прыязджаем да вас з акустычнай праграмай — не гучна, без барабанаў, як быццам граем дома ў знаёмых. А калі граеш так, немагчыма планаваць загадзя, песні прыходзяць у галаву прама падчас канцэрта.



— Калі вы прызджаеце ў горад, даеце вулічны канцэрт. Ці заўсёды яны праходзілі гладка? Ці плануеце даць падобны канцэрт і ў гэты раз?

— Вулічныя канцэрты здараюцца таксама самі па сабе — калі ёсць магчымасць і настрой. Таму абяцаць не стану, але жаданне сыграць на вуліцы ёсць заўсёды. Гралі мы шмат дзе, і граць пакуль што ніхто ніколі і нідзе не перашкаджаў.

— Ці ёсць такі горад, у якім Вам падабаецца выступаць больш за ўсё?

— Вы ведаеце, гарады ўсе розныя і людзі ў іх розныя, таму не зразумела як іх параўноўваць. А спяваць песні — заўсёды радасць. Гэта заўсёды і ўсюды падабаецца.

— Ці можаце ўспомніць Ваш першы выступ у Мінску?

— Помню, як было смешна: у канцы 80-х мы ўпрошвалі мінскіх арганізатараў даць нам сыграць канцэрт у невялікім клубе, а нам казалі: "Занадта шмат народа хоча вас слухаць, колькі дзён прыйдзецца іграць" і заганялі ў Палац спорту. Але і там даводзілася граць па некалькі канцэртаў.

Вялікі юбілейны канцэрт "45 Акварыум" адбудзецца 30 ліпеня ў сталічным PRIME HALL, пачатак у 19:00. Інфалінія: +375 44 5021111.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: