Бібліятэкары Kamunikat.org просяць ацаніць іх працу

Віртуальная бібліятэка Kamunikat.org звярнулася да сваіх чытачоў з просьбай ацаніць яе працу.


Наведнікам Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org прапануецца запоўніць анкету. Яна патрэбная, каб ацаніць працу бібліятэкараў і змест сайту.

Вашы адказы дапамогуць акрэсліць напрамкі развіцця Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org. "Дзякуючы запоўненым анкетам мы больш паспяхова будзем развіваць бібліятэку і хутчэй выйдзем насустрач вашым патрэбам", — кажуць бібліятэкары.

Анкета абсалютна ананімная, а сабраныя такім шляхам даныя будуць выкарыстоўвацца выключна для ўнутранага аналізу.

Падобнае апытанне ўжо ладзілася чатыры гады таму. Параўнанне адказаў дазволіць ацаніць, ці ў добрым кірунку развіваецца бібліятэка.

Дарэчы, на сайце Kamunikat.org захоўваюцца больш за 600 нумароў НЧ, нават самыя першыя, з 2002 года. Пагартайце віртуальныя падшыўкі, там шмат цікавага!





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: