Бяспечны LIVE. Анлайн-канцэрт у цябе дома

28 траўня а 20:30 па беларускім часе адбудзецца акустычны выступ спявачкі Леры Яскевіч.
Лера Яскевіч — відэа-блогерка і спявачка. Набраўшы папулярнасць на ютубе з каверамі на вядомыя песні, Лера ўжо заваявала аўдыторыю і сваімі песнямі ды кліпамі! Заўжды самабытная і шчырая, яна з табой і ў вясёлы, і ў сумны настрой, і ў пошуках сябе, і ў асэнсаваннях жыцця.

Спасылка на транасляцыю.

Бяспечны LIVE — гэта анлайн-канцэрт, які ты можаш глядзець у любой кропцы свету.

Робім усё магчымае з «Аліварыя», каб ты не сумаваў на каранціне.

Папярэднія канцэрты гуртоў :B:N:, Leibonik, Naka Piano, Палац, Angst, Akute, Лиса, Lear, Мутнаевока, Nürnberg, Алесь-Францішак Мышкевіч, Петля Пристрастия глядзі тут.


Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: