Бясплатнае кіно: «Байцоўскі клуб» з беларускімі тытрамі

Кніжная серыя "Амерыканка" працягвае збіраць грошы на выданне культавых кніг у беларускім перакладзе. Каб прыцягнуць увагу да знакамітага раману Чака Паланюка, каманда перакладчыкаў ладзіць бясплатны паказ знакамітага фільма Дэвіда Фінчара. 

Выматаны жыццём трыццацігадовы япі сустракае загадкавага чалавека на імя Тайлер Дэрдэн, з якім яны разам ствараюць падпольны байцоўскі клуб як радыкальную форму псіхатэрапіі.

Пасля выхаду на экраны фільму "Байцоўскі клуб" пісьменнік Чак Паланюк прачнуўся знакамітым. Напачатку фільм быў неадназначна прыняты крытыкамі і праваліўся ў пракаце, але ў 2009 годзе The New York Times назвала "БК" "вызначальным культавым фільмам сучаснасці".

Прагляд фільма Дэвіда Фінчара "Байцоўскі клуб" з беларускімі субтытрамі адбудзецца 22 студзеня ў 19:00 у прасторы ОК16 (Мінск, вул Кастрычніцкая, 16). Уваход вольны!


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: