Бясплатныя вандроўкі па Мінску 21 і 23 лютага: Кузьня беларускага духу, Курапаты, Мінск 1863 г.

Вандроўніцкі клуб Арт Вандроўня ў бліжэйшыя выходныя запрашае на наступныя бясплатныя вандроўкі па Мінску (ахвяраванні вядоўцам вітаюцца):
1) У пятніцу 21-га лютага ў 18-30 аўтарская вандроўка з вядомым гісторыкам, музейшчыкам, экскурсаводам Паўлам Каралёвым, прысвечаная дню роднай мовы і 102-й гадавіне падпісання 1-й устаўной граматы БНР:

2) У нядзелю 23-га лютага аб 11-й гадзіне вандроўка "Курапаты - беларуская Галгофа", арганізаваная разам з Віртуальным музеем савецкіх рэпрэсіяў (http://represii.net) у межах кампаніі "Забітыя, але не забытыя":

3) У нядзелю ж 23-га лютага а 14-й гадзіне пешаходная вандроўка "За нашу і вашу свабоду! Паўстанне 1863 г. у Менску" з гісторыкам, экскурсаводам, прадстаўніком Беларускага камітэта ICOMОS Цімохам Акудовічам:


Таксама ў бліжэйшы час Арт Вандроўня арганізуе наступныя аўтарскія вандроўкі:

1) У суботу 29 лютага на масленіцу - "Кулінарнае Менскае кола" з серыі аўтарскіх вандровак з гісторыкам, музейшчыкам ды экскурсаводам Паўлам Каралёвым па шляхецкіх сядзібах Меншчыны. Вандроўка прысвечаная 170-й гадавіне спачыну Ганны Цюндзявіцкай, аўтаркі папулярнай кулінарнай энцыклапедыі 19 ст. "Літоўская гаспадыня" з дэгустацыяй і смачным пачастункам па традыцыйных эка-рэцэптах ад аматара эка-ежы па традыцыйных рэцэптах з ферментаваннем, уладальніка гаспадаркі "Экафанія", магістра філасофіі, гісторыка, культуролага, царкоўнага і грамадскага дзеяча Міколы Матрунчыка:

2) У аўторак 3 сакавіка ў гістарычны дзень нараджэння Менску, 953-ю гадавіну славутай бітвы на Нямізе - вандроўка "Да вытокаў Менску" разам з археолагам, гісторыкам, пісьменнікам, выкладчыкам, вядучым навуковым супрацоўнікам Музея горада Мінску Сяргеем Тарасавым (з наведваннем археалагічнага музея Мінска):

3) У суботу 7 сакавіка незвычайная вандроўка "Веснавы трамвай мінскай гісторыі" з вядомым гісторыкам, музейшчыкам і экскурсаводам Паўлам Каралёвым:

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Культура: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: