Бязвізавыя турысты змянілі працу турфірмаў Гродна

За час дзеяння бязвізававага наведвання Гродна і Аўгустоўскага каналу гэтую тэрыторыю наведалі больш за 30 тысяч чалавек.

YesBelarus.com

Большасць гродзенскіх турыстычных фірмаў змяніла палітыку сваёй працы, цяпер, замест таго, каб прапаноўваць гродзенцам выезд у цёплыя краіны, яны прымаюць замежнікаў. Пра працу з замежнымі турыстамі распавядае дырэктарка агенцтва “ЭкспертТур” Віталіна Жураўская:

— У нашай фірме змянілася тое, што цяпер мы робім шмат праграм для замежных турыстаў, якія ўязджаюць у Рэспубліку Беларусь. Замежнікаў вельмі цікавіць анімацыя, туры з анімацыяй, з рознымі падзеямі. Напрыклад, іх вельмі цікавяць рыцарскія турніры, яны зацікаўленыя нашымі кулінарнымі шоу і майстар-класамі.

На думку кіраўнічкі кампаніі «Салар Тур» Наталлі Пановай апроч літоўцаў і палякаў Гродна пачалі наведваць турысты і з іншых еўрапейскіх краін:

— У нас былі іспанцы, палякі, літоўцы. У нас было інтэрнацыянальнае вяселле ў Гародні: малады чалавек наш, гарадзенскі, а жонка ў яго — францужанка. Яны пажаніліся ў Францыі, але для сваіх гасцей вяселле зрабілі тут. То бок гэта было ўрачыстае мерапрыемства ў касцёле, а потым усе яны паехалі святкаваць вяселле ў Каробчыцы. Вельмі спадабалася, быў поўны інтэрнацыянал: туды ехалі і французы, і палякі, і італьянцы.

На думку прадстаўнікоў гарадзенскіх турыстычных фірмаў, горад вельмі змяніўся, аднак, застаюцца праблемы з харчаваннем у цэнтры горада і інфаструктурай у раёне Аўгустоўскага канала.

Беларускае Радыё Рацыя


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: