Беларусы Швецыі паставілі “Пінскую шляхту”

Згуртаванне беларусаў у Стакгольме святкавала Каляды новай працай тэатральнага гуртку — урыўкамі з “Пінскай шляхты” Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.



Фота з сайта zbsb.org


Амаль год таму тэатральны гурток «Беларусаў Швецыі» прадставіў свой самы першы спэктакаль. Творчыя актывісты суполкі вырашылі на гэтым не спыняцца і падрыхтавалі новую пастаноўку — вытрымкі з «Пінскай шляхты» Дуніна-Марцінкевіча, паведамляе Згуртаванне беларусаў свету.

П’еса апавядае пра часы, калі, пасля ўваходу беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі, мясцовую (у прыватнасці, палескую) шляхту пачалі масава пераводзіць у вольных сялян, і, каб пазбегнуць гэтага, ім трэба было даказаць прыналежнасць да высакароднага саслоўя. 

Сярод складу актораў былі як тыя, хто граў у мінулай п’есе, напрыклад, Андрэй Катлярчук (шляхціч Ціхон Пратасавіцкі), Сяргей Андросенка (шляхціч Іван Цюхай-Ліпскі), Галіна Краснянская (скарбнік чыноўніка Кручкова). Чыноўніка Расійскай імперыі, які прыехаў на разборкі на Піншчыну, сыграў Павал Галушка, а яго дзясяцкага — Аляксей Кулік.

Закаханых дзяцей шляхцічаў, шлюб якіх апынуўся пад пагрозай з-за сваркі бацькоў, сыгралі Ірына Азаранка і Дзмітры Сялюк. Старога шляхціча Харытона Куторгу, які, усцешыўшыся пасадам і грашыма Ціхона Пратасавіцкага, заляцаўся да яго дачкі-падлетка, сыграў старшыня суполкі «Беларусаў Швецыі» Алекс Мельнікаў.

Пасля тэатру згуртаванне ладзіла, хоць і са спазненнем, традыцыйныя Каляды для дзяцей: Чараўнік і Снегавік бавілі гульнямі, Дзед Мароз і Снягурка — падарункамі, а запрошаныя госці — прыгожымі танцамі. Прыемна, што ў гэты раз “Беларусы Швецыі” аб’ядналі на прыгожым зімовым свяце не толькі беларусаў — сярод наведвальнікаў былі  і нашыя сябры з украінскай і рускай суполак.

 
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: