Бойка на ручніках у кнігарні Логвінаў

25 траўня — прафесійнае свята ўсіх вандроўнікаў аўтаспынам па Галактыцы. «Міжнародны дзень ручніка», таксама вядомы як дзень памяці Дугласа Адамса!

Фандом "Миры Дугласа Адамса" вырашыў закаціць з гэтай нагоды сапраўдную вечарыну і запрашае ўсіх аўтаспыншчыкаў далучыцца.

У праграме:

- Бойка на ручніках!
- Тэматычныя віктарыны і гульні
- Батл воганскай паэзіі
- Камп'ютар Глыбакадумны
- Сёе-тое, што вам варта ведаць пра Дугласа Адамса (куды ж без адукацыі?)
- Нешта зусім іншае ©

Не забудзьцеся прыхапіць ручнік і галасуйце!

Пачатак а 19. Кнігарня Логвінаў (Незалежнасці 37а)


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: