Bol Jon Moj — новы поўнафарматны альбом «Лютага сакавіка»

Мінскі дуэт luty sakavik выпусціў поўнафарматны альбом з назвай Bol Jon Moj — 8 песень, якія балансуюць паміж колдвэйвам, сінці-попам і пост-панкам.

Нервовая лірыка, два кантрастныя вакалы, пакручастыя басовыя лініі і запамінальныя стракатыя сінтэзатары складаюць фірмовае гучанне "лютага сакавіка", якое з часоў першага EP Soram (2019) зрабілася больш шчыльным і важкім.


Сярод аўтарскіх кампазіцый на альбоме знайшлося месца своеасаблівай версіі адной з песень Крамбамбулі, якая вельмі натуральна ўпісалася ў трэкліст. Музыкі Эрык Арлоў-Шымкус і Уладзь Лянкевіч пісалі альбом самастойна ў адным з мінскіх тэатраў, а зводзіў яго Алег Даманчук, якi робіць гук, напрыклад, Петле Пристрастия.



Гурт luty sakavik утварыўся ў 2019 годзе, паспеў выпусціць на лэбле Paliklinika дэбютны міні-альбом, стаць лаўрэатам апошняга фестывалю "Басовішча" і адыграць шэраг канцэртаў. Пакуль канцэртная дзейнасць часова замарожана, гурт стаў першым удзельнікам хатніх музычных стрымаў Izalatar.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: