Бразільскі ўікэнд экафэста «Пастарнак»

Зусім хутка пачнецца вялікі бразільска-беларускі фестываль стрыт-арта VULICA BRASIL. З 26 ліпеня пяць мастакоў з Бразіліі, дзесяць мастакоў з Беларусі і армія валанцёраў будуць ствараць гіганцкія арт-аб'екты, а 10 жніўня фестываль завершыцца маштабным open-air на Кастрычніцкай вуліцы ў Мінску.

На гэты перыяд вуліца стане пешаходнай. Фестываль будзе складацца з 5 сцэн, мноства цікавых актыўнасцяў, арт-інсталяцый і тусовак да самай раніцы!

Калі ты веган, прыхільнік ЗЛЖ і правільнага харчавання, то прыходзь на фэст, бо сёлета велізарную тэрыторыю на Кастрычніцкай зойме экафэст «Пастарнак».

Што паесці?

10 веганскіх фуд-кропак. Бразільская кухня — гэта мікс індзейскіх, партугальскіх, афрыканскіх і, збольшага, французскіх традыцый. Так што чакайце вялікую разнастайнасць новых для вас страў. Але ўпершыню бразільскія стравы атрымаюць веганскую інтэрпрэтацыю.

Маркет будзе?

40 удзельнікаў маркета з эка-прадукцыяй, веганскімі прысмакамі, суперфудамі, гарбатай, алеямі, арэхамі, крафтавай выпечкай, сыраедчаскімі таварамі. Торбачкі і экамяшочкі, экакубкі, аксэсуары, посуд, натуральная касметыка і ўсё, што неабходна для экалагічнага і здаровага ладу жыцця!

Як не засмуткаваць?

Вывучыць азы бразільскіх танцаў — лёгка! І можна хоць на наступны дзень адпраўляцца на танцавальны карнавал.

А можа памаляваць або стварыць сабе элементы карнавальнага касцюма — магчымасцяў для творчай рэалізацыі будзе шмат. Галоўнае, не саромецца праяўляць сябе. Гэта ж Бразілія — ​​краіна сапраўдных эмоцый!


А з дзецьмі можна?

Трэба! Мы падрыхтавалі вельмі мілы кідс спот!

Пагуляць у дзіцячы футбол і, магчыма, на фэсце праявіцца талент будучага Пеле або Раналдзіньё. Даведацца больш пра культуру Бразіліі праз гульні і актыўнасці ці пафантазіраваць і стварыць нешта сваімі рукамі, пагуляць на споце ў стылі Мантэсоры, паляпіць, памаляваць, пакатацца на самакатах.

Абавязкова прыходзьце ўсёй сям'ёй, бо занятак знойдзецца для кожнага ўзросту.


А можна з сабакам?

І з катом, і з лямурам, і з янотам. Мы чакаем абсалютна ўсіх для класнага адпачынку і сапраўднага чылла!

Мьюзік?

У Пастарнака будзе свая музычная сцэна, дзе ўвесь дзень таленавітыя музыканты будуць паказваць сапраўдны драйв.

Экалагічныя прынцыпы

Фестываль «Пастарнак» вось ужо 5 гадоў збірае на адной пляцоўцы ўсіх аднадумцаў здаровага і экалагічнага ладу жыцця! Тут вы зможаце пазнаёміцца са многімі ініцыятывамі, даведацца пра новыя звычкі, якія зробяць планету чысцей, а ваша здароўе лепш!

Уся прадукцыя ў лакацыі Пастарнака — 100% веганская.

Вазьміце з сабой шматразовы кубак і прыгожы шопер, а лепш свой кантэйнер для ежы. Не купляйце смецце.
Дабіраючыся да Кастрычніцкай вуліцы, аддайце перавагу ровару або грамадскаму транспарту.

Падвязіце сваіх сяброў ці тых, каму з вамі па шляху, калі едзеце на машыне.

На фестывалі выкідвайце адходы, якія ў вас утварыліся, у кантэйнеры для паасобнага збору смецця.

Пры выбары ежы, аддайце перавагу стравам, прыгатаваным з сезонных і мясцовых прадуктаў.

Не бярыце друкаваных раздатак, у карыснасці якіх, вы не ўпэўненыя.

Прыносьце вечкі ад бутэлек! Іх можна будзе абмяняць на цацку.

Надавайце як мага больш часу актыўным гульняў, душэўным размовам, стасункам адзін з адным і музыцы!
І, вядома, у падарунак ад нас добры настрой, яркія эмоцыі, новыя знаёмствы і пачуццёвыя танцы.

Усе навіны і абнаўленні можна знайсці на сайце праекту «Пастарнак». Падпісвайцеся на старонцы фестывалю ў Facebook, Instagram і Vkontakte.

Дата: 10-11 жніўня
Месца: вул. Кастрычніцкая
Уваход вольны!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!