Brutto вярнуліся на радзіму (фотарэпартаж)

Канцэрт забароненага да сёй пары гурта Brutto адбыўся ў Гомелі. На мерапрыемства прадалі каля трох тысяч квіткоў. Фанаты з'язджаліся з усёй Беларусі, каб адзначыць разам з улюбёным гуртом доўгачаканы дазвол на канцэртную дзейнасць Brutto.


На радзіму гурт на чале з Міхалком вярнуўся з новай праграмай Double Hot, а таксама старымі хітамі часоў «Ляпісаў».




На ўваходзе ў будынак лядовага палацу фанатаў даглядаў АМАП, які не прапускаў людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі. Пазней музыка гурта Віталь Гуркоў распавёў, што адной з умоваў ідэолагаў была адсутнасць б-ч-б сцягоў на канцэрце, каб не ператвараць выступ на палітычную акцыю. Тым, у каго АМАП знайшоў нацыянальныя сцягі, арганізатары прапаноўвалі памяняць іх на сцягі гурта. Але па выніку вельмі шмат людзей усё ж змаглі пранесці бел-чырвона-белыя сцягі на канцэрт.




Ва ўсёй вялізнай залі лядовага палацу слухачы танчылі, спявалі ды адрываліся напаўніцу. Вядома ж! Бо іх улюбёнага гурта на беларускай сцэне не было з 2010 года.

«Тое, што адбыўся гэты канцэрт — вельмі крута! Адзінае, мы знаходзіліся ў сектарах, на танцполе, відаць, было яшчэ больш драйвова. Шкада, не дазволілі пранесці сцяг, — пракаментавалі наведнікі Марыя і Сяргей

«Народ доўга чакаў, таму, я думаю, улады крышачку змякчылі палітыку і вырашылі дазволіць гэтае мерапрыемства, — адзначыў мужчына, які прыехаў на канцэрт з двума сынамі-падлеткамі. —  Мы вялікія прыхільнікі Brutto. Сёння ехалі і ўсю дарогу слухалі песні гурта, уяўляючы як будзем на канцэрце.»




«І гэта толькі пачатак, — адзначыў Сяргей Міхалок, — на чарзе новыя гарады і фэсты Рэспублікі Беларусь. Да слова, я рашчу «хаеры», каб махаць імі на летніх оўпэн-эйрах, ганяць камароў і іншых паразітаў. Тут мой Макарка, тут мая мама, вось мая жонка. Brutto займае сваё месца па праве на беларускай рок-сцэне. Дзякуй!»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: