Брытанскі гурт праспяваў «Купалінку» і ацаніў беларускі фалафель

Enter Shikari праспявалі «Купалінку», пакаштавалі беларускі фалафель і распавялі пра новы альбом The Spark. Як прайшло першае «інтэрв’ю на колах» у рамках новага шоў «Міні-чат»

Новае шоў «Міні-чат» — гэта відэа-інтэрв’ю ў фармаце жывой размовы. Госці праекта — вядомыя музыкі і акторы, якія проста падчас паездкі ў аўтамабіле MINI адказваюць на пытанні вядучай пра сябе, Беларусь і творчасць, а таксама ўдзельнічаюць у міні-чэленджах на выкананне спеваў. Першымі гасцямі праграмы «Міні-чат» сталі ўдзельнікі брытанскага пост-хардкор гурта Enter Shikari, канцэрт якога адбыўся ў Мінску 5 сакавіка.

Enter Shikari — брытанскі пост-хардкор гурт, заснаваны ў 2003 годзе. З 2006 года — уладальнікі прэмій альтэрнатыўных музычных конкурсаў NME Awards і Kerrang! Awards. З самага пачатку ў гурт уваходзяць Раўтан «Раў» Рэйнальдс, Крыс Батэн, Роб Рольф і Ліам «Роры» Клеўлоў. Enter Shikari ў Мінску ўжо трэці раз — 5 сакавіка ў клубе Re:Public у рамках бягучага тура Stop The Clocks Tour яны прадставілі беларускім фанатам новую канцэртную праграму, куды ўвайшлі лепшыя спевы мінулых гадоў і трэкі з новага альбома The Spark.

Цягам інтэрв’ю радыёвядучая і спявачка, «беларуская лэдзі» Ганна Шалюціна пракаціла брытанскіх рокераў па цэнтральным вуліцам сталіцы. Маршрут праходзіў праз праспекты Пераможцаў і Незалежнасці, плошчы Незалежнасці і Якуба Коласа і будынак Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь. Больш за ўсё гурт уразіў будынак Палаца Рэспублікі: «У наступны раз прыездем з аркестрам і абавязкова выступім тут!» — падзяліліся марамі Enter Shikari. Падчас паездкі брытанцы таксама пакаштавалі легенду беларускай вулічнай кухні — знакаміты мінскі фалафель.

Enter Shikari пахвалілі беларускую публіку, сустрэча з якой адбылася вось ужо ў трэці раз, і адказалі на пытанні пра новую канцэртную праграму. «Беларуская публіка, як і ўкраінская, вельмі актыўная. Дзякуючы аўдыторыі шоў Enter Shikari заўсёды непрадказальныя, можа адбыцца ўсё што заўгодна, — з задавальненнем адзначылі Enter Shikari. — Мы часта граем адны і тыя ж хіты, таму ў кожным жывым выступленні стараемся асвяжыць іх, зрабіць цікавейшымі».

Гурт падтрымлівае актыўную сувязь з фанатамі не толькі анлайн, але і асабіста. «Вельмі важна размаўляць з фанатамі тварам да твару, ведаць, як яны ўспрымаюць тваю работу. Ты адчуваеш сувязь, бачыш эмоцыі аўдыторыі ад музыкі», — падзяліліся музыкі.

Па словах удзельнікаў гурта, новы альбом The Spark — гэта эксперымент, на які яны пайшлі свядома. «Нам падаецца, The Spark — гэта ў нейкім сэнсе працяг ранейшай творчасці. Пры гэтым мы стараліся зрабіць яго больш пост-панкавым, сканцэнтравацца на прастаце і мінімалізме», — расказваюць Enter Shikari.

Многія прыхільнікі задаюцца пытаннем пра паходжанне назвы гурта. Раў Рэйнальдс распавёў, што Shikari — гэта назва лодкі, належаўшай яго дзядзьку. У якасці сувеніра музыкі атрымалі ад вядучай драўляны фрэгат у колерах вокладкі новага альбома з надпісам «Enter Shikari» на борце. Цягам паездкі разам з вядучай гурт выканаў свае самыя папулярныя спевы, а таксама эксклюзіўны пост-хардкор-кавер на адну з самых вядомых у Беларусі мелодый — народны спеў «Купалінка».  

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!