«Будзьма!» распачынае анлайн-чытанні для дзетак

Кампанія «Будзьма беларусамі!» распачынае цыкл анлайнаў для самых цікаўных гледачоў. Першае чытанне для дзетак адбудзецца 29 красавіка на ютубе.
Што за істота пасялілася пад ложкам хлопчыка Юзіка? Чаму з ёй не могуць справіцца ні служба змагання з кузуркамі, ні пажарныя, ні нават тата з мамай? Даведаемся 29 красавіка! Казку Надзеі Ясмінскай «Сподачак для Цмока» прачытае вольны купалавец, чароўны голас праекта «Кніжны воз» Хрысціна Дробыш. Пачатак а 19-й гадзіне!

Чытанне пройдзе на творчай анлайн-пляцоўцы «PartyZona», дзе адбываюцца самыя цікавыя культурныя падзеі. Тут вы зможаце даведацца пра адметнасці роднай мовы, культуры і гісторыі, пазнаёміцца з тымі, хто стварае сёння нашу непаўторную беларускую культуру.  

Падзея на Facebook.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: