Цэнзура на выставе «Пагоні». Загадалі зняць карціны Аляксея Марачкіна і Алеся Пушкіна

У Палацы мастацтваў у Мінску адкрылася выстава «Пагоня», прысвечаная 25-годдзю мастацкай суполкі «Пагоня».



Алесь Пушкін «Памяці беларусаў, загінулых за Украіну». Фота Генадзя Драздова з facebook.


24 лістапада днём, калі экспазіцыя была цалкам гатовая, карціны развешаныя, патэлефанавалі з Міністэрства культуры і загадалі зняць дзве працы Аляксея Марачкіна. Гэта «Двубой, альбо супраціў дзвюхгаловаму мутанту» і «Маці Божая Нябеснай сотні».

 

Спадар Марачкін апавёў карэспандэнту "Радыё Свабода", што карціну «Маці Божая Нябеснай сотні» ўдалося адстаяць. Мастак спаслаўся на афіцыйную пазіцыю Беларусі ў дачыненні да Украіны. А вось «Двубой» давялося зняць, бо тады пад пагрозай была сама выстава.

 

 

Аляксей Марачкін — адзін з заснавальнікаў «Пагоні» і неадменны арганізатар выстаў творчай суполкі.

 

Таксама з выставы знялі карціну Алеся Пушкіна «Памяці беларусаў, загінулых за Украіну».


Фотаімгненні з адкрыцця выставы

Грае пан Скіргайла Паланэцкі

Грае пан Скіргайла Паланэцкі

Мікола Купава з гледачамі

Мікола Купава з гледачамі

www.svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: