Ці цяжка жыць сярод пінгвінаў?

Хочаце даведацца пра жыццё ў Антарктыцы і яе загадкі? КОРПУС кажа запрашае  на цыкл «Нясумных лекцый».



2 кастрычніка ў 20.00, Корпус будзе размащляць вуснамі Юрыя Гігіняк — палярніка, навукоўца, вядучага навуковага супрацоўніка Цэнтра па біярэсурсах НАН Беларусі. Юрый — удзельнік чатырох экспедыцый у Антарктыку!

На лекцыі можна будзе даведацца што робяць беларусы на ледзяным кантыненце і ці цяжка жыць сярод пінгвінаў? Як перажыць шторм у 8 балаў на ледаколе ці -89 па цэльсію і палярную ноч? Чаму на цыферблаце у палярнікаў 24 дзялення? Якія таямніцы захоўвае возера Усход? І самае галоўнае пытанне — ці ёсць белыя мядзведзі ў Антарктыдзе?

Усё гэта — у бліжэйшы панядзелак, 2 кастрычніка, у 20:00 у Культ. Цэнтры КОРПУС (Машэрава 9/8)
Уваход ВОЛЬНЫ!

Сачыць за афішай наступных лекцый па панядзелках можна на старонках Культ. цэнтра ў фейсбуку і кантакце.

Дадатковая інфармацыя:
+375 29 129 16 10, Аня



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: