Ці дазволяць улады Воршы правесці фестываль імя Караткевіча?

Лідар гурта «Вурай» Сяргей Доўгушаў хоча зладзіць у Воршы музычна-паэтычны фестываль імя Уладзіміра Караткевіча. Як вядома, кіраўніца аддзела ідэалагічнай працы, культуры і спраў моладзі ў Воршы Ганна Святлова, якая асабіста забараняла канцэрты Доўгушава, ужо пакінула сваю пасаду.



– Быццам бы ўсе кажуць, што ўсё добра, каб прыязджаў і даваў канцэрты, ніхто не будзе перашкаджаць. Музычна-паэтычны фестываль у Воршы імя Караткевіча – гэта проста трэба зрабіць, каб далучыліся і дзеткі, і ўсе неабыякавыя людзі, каб паўдзельнічалі ўсе мясцовыя. І вось не ведаю, ці атрымаецца ўсё гэта, можа, на лета атрымаецца гэта сарганізаваць, — кажа Сяржук Доўгушаў.

У мінулым лютым гарадскія ўстановы Воршы двойчы адмовілі Доўгушаву ў правядзенні канцэрта з песнямі на словы Караткевіча. Не дапамог нават дырэктар Белдзяржфілармоніі, у якой да нядаўняга часу працаваў Сяргей. Прытым сам музыка паходзіць акурат з Аршаншчыны. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-31 16:36:18
Усё ж квітнее пры Лукашэнку Беларусь, багацея. Бо ў бел-чырвона-белых змагароў галоўнае рытанне не ЗА ЯКІЯ ТУГРЫКІ ПРАВЕСЦІ ФЕСТЫВАЛЬ або ЦІ ДАСЦЬ ДЗЯРЖАВА ГРОШЫ ДЛЯ ФЭСТУ, а ці дасць яна дазвол на фэст. То бок па законам прапаганды ўскосна ў маладыя беларускія галовы ўбіваецца нянавісць да ўлады.

Зразумела наступная бел-чырвона-белая ўлада будзе даваць і грошы і давол. Толькі на б-ч-б фэсты. Бо іншых пры бел-чырвона-белай дыктатуры не будзе.
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: