«Ці добра быць суслікам?» Дзеткі даведаюцца падчас гульні-спектакля

Кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашае на прэм’еру спектакля для дзяцей «Ці добра быць суслікам?», якая адбудзецца 18 чэрвеня ў Мінску.


Гэты спектакль – не проста пастаноўка, а яшчэ і гульня. Дзеці не толькі даведаюцца пра дзівосы і пераўтварэнні, якія могуць адбыцца ў школе, але і самі паўдзельнічаюць у іх. Задумаюцца пра тое, што можа атрымацца калі не слухаць настаўніка. Што рабіць у той ці іншай сітуацыі, а галоўнае – навошта? А яшчэ маленькіх наведнікаў чакаюць вясёлыя гульні, конкурсы ды прыемныя сюрпрызы!

Падчас імпрэзы таксама адбудзецца прэзентацыя размалёўкі "Ян, Яніна, Васіліна: правы чалавека і дзіцяці ў малюнках". Гэта яркая маляванка з сучаснымі вясёлымі карцінкамі, якія на даступнай дзецям мове тлумачыць сур'ёзныя рэчы. Лёгкі сюжэт, блізкія дзецям вобразы, цікавыя малюнкі з дробнымі дэталямі ператвораць знаёмства з такой важнай тэмай, як правы чалавека, у цікавую гульню. Кожны маленькі наведнік атрымае асобнік размалёўкі бясплатна.

Дзе: Камп’ютарная акадэмія “ШАГ” (г. Мінск, вул. К. Маркса, 32, трэці паверх, канферэнц-зала)
Калі: 18 чэрвеня (чацвер), 18:30
Уваход вольны.
Падзея ў Facebook

Спектакль і прэзентацыя адбудуцца ў межах праекта “Маё права”.









Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!