Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Цікавосткі ад кнігарні Логвінаў

Віктар Жыбуль і гурт Vuraj, курс комікса для дзетак і аўтограф-сесія Уладзіміра Арлова — што цікавага чакае наведвальнікаў кнігарні Логвінаў на гэтым тыдні.

15 верасня Віктар Жыбуль прачытае лекцыю пра паэта 30-х гадоў Юрку Лявоннага, а гурт Vuraj запяе песню на словы паэта. Мерапрыемства ладзіцца ў межах праекту інтэрнэт-партала TuzinFM “НЕрасстраляная паэзія”. Уваход – вольны, пачатак а 19 гадзіне.


16 верасня стартуе суботні курс вучэбна-забаўляльнага коміксу "Пра мяне ды пра ўсё на свеце" для вялікіх і маленькіх дзяцей. Тут вы даведаецеся, пра тое, як распавесці і намаляваць цікавую гісторыю на любую тэму. Заняткі праводзіць Валерыя Манковіч — дызайнерка і ілюстратарка, а яшчэ трохі супергераіня. Чытае і малюе коміксы колькі сябе памятае. Лічыць, што калі ты не ведаешь, што маляваць, пачынай маляваць самога сябе.
Узрост: 7-12 гадоў.
Курсы праходзяць штосуботу ў 14:00-15:30. Кошт аднаго занятка: 10 рублёў (папярэдні запіс абавязковы),
даведкі і запіс па тэлефоне +375 (33) 3035960.


19 верасня — аўтограф-сесія Уладзіміра Арлова. Вас чакаюць “Танцы над горадам” з Уладзімірам Арловым. Гэта новая кніга Уладзіміра Арлова, аднаго з самых улюблёных беларускіх празаікаў апошніх трыццаці гадоў. Героі аповесці “Танцы над горадам”, што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва.
Пяць першых уладальнікаў аўтографа атрымаюць прэзенты ад выдавецтва “Логвінаў”.
Пачатак а 19 гадзіне. Уваход вольны.


Каментаваць