Цягам тыдня можна бясплатна паглядзець культавыя фільмы па-беларуску

Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, платформа VOKA на тыдзень адкрывае бясплатны доступ да замежных фільмаў з беларускім дубляжом. Знайсці іх можна ў раздзеле «Кіно па-беларуску», медыятэка даступная з 15 лютага.
Выява прадастаўлена арганізатарамі

Выява прадастаўлена арганізатарамі

У перакладной калекцыі VOKA — ужо больш за 70 мастацкіх і анімацыйных фільмаў, пераагучаных на беларускую мову для гледачоў відэасэрвісу з удзелам прафесійных акцёраў, дыктараў і музыкаў.

Там ёсць і класіка сусветнага кіно, і культавыя фільмы апошніх гадоў, і папулярныя навінкі: «Знесеныя ветрам», «Гэта цудоўнае жыццё», «12 раз'юшаных мужчын», «Зора», «Леон», «Палёт над гняздом зязюлі» , «Пяты элемент», «Рэквіем па мары», «Парфумер: Гісторыя аднаго забойцы», «Мемуары гейшы», «Кніга Ілая», «Жонка аглядальніка заапарка» і іншыя.

Для сямейнага прагляду можна выбраць анімацыйную класіку «Мой сусед Тотара», «Вандроўны замак Хаўла» і «Наўсікая з логу вятроў» ад Хаяо Міядзакі, першыя тры часткі фантастычнага баевіка «Дзеці шпіенаў» і многае іншае. У раздзеле таксама прадстаўлена анімацыя ад беларускіх мультыплікатараў — міні-серыял пра персанажа народных казак Несцерку, а таксама некаторыя карціны Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

Бясплатны доступ да медыятэкі «Кіно па-беларуску» будзе адкрыты з 15 па 21 лютага ўключна. Паглядзець фільмы з агучка на роднай мове ўсе жадаючыя змогуць з любой прылады і ў сетцы любога аператара пасля аўтарызацыі па нумары тэлефона.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: