Цяпер «Саюз беларускіх пісьменнікаў» таксама могуць ліквідаваць?

Вярхоўны суд РБ пакінуў у сіле пісьмовае папярэджанне, вынесенае Мінюстам на адрас ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

Вынясенне гэтага папярэджання, якое аспрэчвалася ў судзе, было матывавана тым, што СБП не падаў своечасова запатрабаваных дакументаў.

Той факт, што ліст з гэтым патрабаваннем прыйшоў у офіс у дзень, калі неабходна было здаць усе паперы, ва ўвагу быў не прыняты. Зрэшты, як і тое, што на заўтра і само памяшканне, дзе месціўся ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», было апячатанае Следчым камітэтам РБ.

Пакінутае ў сіле папярэджанне Мінюста адкрывае наўпроставы шлях да ліквідацыі арганізацыі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: