
Кіраўнік праекта Сяргей Будкін адзначыў, што «Заспявай» спецыяльна адмовіўся ад іншых намінацый. Яны вярнуліся да вытокаў і хочуць папулярызаваць беларускую музыку і паэзію. А сёлета — менавіта творчасць сучасных маладых паэтаў, якія ўжо заявілі пра сябе.

Сяргей Будкін
Канкурсантам «Заспявай 5» прапануюць звяртацца не толькі да кніг, з якімі паэты-фіналісты «Дэбюту» траплялі ў кароткі спіс прэміі ці атрымлівалі галоўны прыз, але і творы «дэбютантаў», якія можна знайсці ў інтэрнэце.

Міхал Бараноўскі
Удзельнічаць у конкурсе могуць выканаўцы ад 16 да 30 гадоў. Гэта і тычыцца сябраў музычных гуртоў. Па словах арганізатараў, асабліва вітаюцца заявы ад школьнікаў старэйшых класаў і студэнтаў першых курсаў.

Алег Хаменка
Пасля галасавання журы будуць абраныя паўфіналісты, якія трапяць на адукацыйную сесію. Канкурсантаў чакаюць заняткі па аранжыроўцы, маркетынгу і піяру, гісторыі паэзіі і музыцы. Затым пройдзе жывое праслухоўванне, па выніку якога будуць абраныя тры фіналісты конкурсу. А ўжо яны атрымаюць магчымасць запісаць песню ў студыі і выступіць ужывую пры падтрымцы вядомых выканаўцаў.
Пераможца конкурсу атрымае
грашовы прыз памерам 1500 рублёў. Падаць заяўку на «Заспявай 5» можна да 21
кастрычніка. Поўны спіс умоваў – http://tuzinfm.by/zaspiavaj/#poets
На прэзентацыі таксама выступіў з некалькі вершамі пераможца прэміі «Дэбют» Міхал Бараноўскі. На заканчэнне мерапрыемства прэзентавалі кліп леташніх пераможцаў «Заспявай» гурта HELIOS, а пасля дуэт сыграў некалькі песень.
Фота Паўла Аксіновіча