Цмок, гіганцкія грыбы і панда. У Мінску адкрыўся фэст кітайскіх ліхтароў (фота, відэа)

У Цэнтральным батанічным садзе Мінска 14 лютага адбылося адкрыццё светлавога шоў «Фестываль гіганцкіх кітайскіх ліхтароў».

Адным з галоўных аб’ектаў шоў стаў кітайскі цмок вышынёй 3 метры і даўжынёў 20 метраў. Цмок – адзін з галоўных сімвалаў кітайскай культуры.
– У Кітаі вераць, што цмок жыве ў рэках, азёрах ды марах. Рэк і азёраў у Беларусі шмат, таму мы мяркуем, што ў Беларусі яму будзе вельмі камфортна, – адзначаюць арганізатары.

Стваральнік праекта – кітайская кампанія Haitian Culture.

Агулам шоў складаецца з больш як 25 маштабных кампазіцый, у якіх задзейнічана больш як 500 светлавых аб’ектаў.

Гэта чароўнае падарожжа ў свет казкі, дзе жывуць жывёлы, птушкі, расліны ды іншыя істоты на мяжы
рэальнасці і фантазіі.

Убачыць гіганцкія ліхтары можна будзе да канца сакавіка.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: