Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Цырымонія ўручэння прэміі Гедройца пройдзе 31 кастрычніка

Цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца адбудзецца 31 кастрычніка ў 19:00 у памяшканні культурнай прасторы ОК16, г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16.
Спецыяльнымі гасцямі цырымоніі будуць Паліна Рэспубліка і тэатр танца Skyline.

 Уваход вольны.

На перамогу прэтэндуюць 7 кніг:


Зміцер Бартосік. Быў у пана верабейка гаварушчы
Валер Гапееў. Ноч цмока
Адам Глобус. Зваротная перспектыва
Андрусь Горват. Радзіва «Прудок». Дзённік
Сяргей Календа. Падарожжа на край ложка
Людміла Рублеўская. Дагератып
Аляксей Талстоў. Апоўначы на сіялімскім мосце

Галоўны прыз складзе суму, эквівалентную 5000 еўра паводле курсу Нацыянальнага банка РБ.


У 2017 годзе ў журы Прэміі Гедройца ўваходзяць: Міхась Андрасюк, Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павел Касцюкевіч, Ціхан Чарнякевіч.

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года.

Папярэднія пераможцы прэміі: Павел Касцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько з кнігай «Час збіраць косці» (2015), Макс Шчур з кнігай «Завяршыць гештальт» (2016).

 

Каментаваць