Цырымонія ўганаравання пераможцаў конкурсу «Экслібрыс» імя Барадуліна — 17 верасня

17 верасня (чацвер) у мінскай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўганаравання пераможцаў літаратурнага конкурсу «Экслібрыс» імя Рыгора Барадуліна. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.



Нагадаем, сёлета штогадовы конкурс, які арганізуе ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, прысвечаны паэзіі і паэтычнаму перакладу. Фіналістамі сталі 10 творцаў — 2 лаўрэаты і 8 дыпламантаў. У намінацыі «Паэзія» лаўрэатам стала Валярына Кустава, у намінацыі «Паэтычны пераклад на беларускую мову» — Алесь Емяльянаў-Шыловіч.
 
 
У імпрэзе возьмуць удзел сябры журы: Раіса Баравікова, Леанід Дранько-Майсюк, Наталля Кучмель, Уладзімір Някляеў.
Выступяць лаўрэаты, а таксама дыпламанты конкурсу: 
 
 
Ганна Комар, Аляксей Лабоцкі, Яна Мацюшава, Аліса Мініна, Арцём Сітнікаў, Ганна Станіславенка. Чакаецца відэасюрпрыз ад Анхелы Эспіносы Руіз.
 
 
Спецыяльны госць — гурт “Vuraj”.
 
 
Падзея ў Фэйсбуку: https://www.facebook.com/events/993227247408022/
 
 
Арганізатар вечарыны — ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, партнёр — грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”
 
 
Паводле прэс-рэлізу СПБ
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!