Чацвёрты выпуск інтэрактыўнага youtube-шоу «Годны двор» запрашае далучацца

7 студзеня з 20:00 адбываецца чацвёрты выпуск інтэрактыўнага youtube-шоу «Годны двор».
Сярод запрошаных гасцей: Павел Аракелян, дуэт «Арыстакратычная бледнасць» і гурт VAL.

«Арыстакратычная бледнасць» «стрэльнула» ў 2020-м, хоць існуе ўжо каля двух гадоў. Дзяўчаты выконваюць кароткія прыпеўкі на актуальныя тэмы. Далучайцеся да эфіру, каб пачуць гэты цуд на вастрыні саркастычнага гумару, пакуль на яго яшчэ не ўвялі падаткі. Павел Аракелян не толькі вядомы джазавы саксафаніст і фітнэс-трэнер, але і прэзідэнт мінскіх двароў. 

Музычны настрой створыць гурт VAL. Сёлета са сцэны Еўрабачання беларусы яго не пачуюць, але дуэт выступіць у Годным двары са сваімі найлепшымі песнямі.

Вядоўцыі шоу: піяр-менеджарка Шчучыншчыны — Алена Зуй-Вайцехоўская і gonzo-беларус Антон Мартыненка.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: