Чароўны «Свет літар пані Понюшкі» — для дзяцей і дарослых

На платформе ulej.by ідзе збор сродкаў на выданне кнігі "Свет літар пані Понюшкі" — дзіцячай азбукі з 33 яркімі маляванымі гісторыямі для кожнай літары беларускага алфавіту.

"А вы ведалі, што часам літары ажываюць і нават могуць прыйсці да нас у госці? Аднойчы так і здарылася! Літары, усе пераблытаныя, падбеглі да мяне і папрасілі іх намаляваць. Тады я суняла іх і па чарзе намалявала для кожнай сваю гісторыю. Так атрымалася гэтая кніга. Не проста азбука, а цэлы сусвет — дзіўны і вясёлы, каляровы і жывы. А апынуцца ў ім вельмі лёгка — трэба толькі раскрыць гэтую кнігу", — упэўнена аўтарка праекту.

Кожны малюнак аб'ядноўвае прадметы і персанажы, якія пачынаюцца на пэўную літару. Гэтая "галоўная" літара можа размяшчацца ў пачатку ці ў сярэдзіне словаў. Да малюнкаў далучаныя тэксты, дзе "галоўная" літара і словы, якія складаюць сюжэт, вылучаныя колерам. У некаторых словах націск абазначаны падкрэсліваннем.

На малюнках вы пазнаёміцеся з вясёлымі персанажамі, амаль кожны з каторых мае сваё імя.

У пачатку кнігі — увесь беларускі алфавіт. Разам з дзіцём можна вывучаць літары па парадку, шукаць улюбёныя персанажы і карыстацца алфавітам як зместам кнігі.



Кнігу прыдумала і намалявала пані Понюшка, яна ж Ганна Шчуко — архітэктар паводле адукацыі, а ў жыцці мастак, этнограф-аматар, майстра народных рамёстваў, мама.

"Свет літар пані Понюшкі" парадуе дзяцей дашкольнага ўзросту (0-6 гадоў) і прыдасца ўсім, хто толькі пачынае вывучаць беларускую мову. Гэта цудоўны падарунак любому маленькаму чытачу незалежна ад мовы гадавання.

Зрабіць свой унёсак у выданне кнігі і даведацца, як яе потым атрымаць, можна тут.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: