Часопіс «ARCHE» ладзіць распродаж сваіх рэдкіх выданняў

Пра гэта выдавецтва паведаміла на сваім сайце.
euraradio.fm

euraradio.fm

Часопіс «ARCHE» распрадае ўнікальныя і рэдкія папяровыя выданні, што выйшлі ў выдавецтве. Гэта кнігі па гісторыі Беларусі, грунтоўныя штудыі беларускай мовы, нарысы беларускай найноўшай палітыкі, а таксама рэдкія нумары часопісу «ARCHE». Многія выданні засталіся ў адзіным асобніку

У 2013-2015 гадах, пасля паўнавартаснага аднаўлення свае дзейнасці, рэдакцыйнаму калектыву «ARCHE» удалося перавыдаць каштоўныя выданні, наклады каторых былі часткова страчаныя ў выніку непамыснага збегу абставінаў. Гэтыя перавыданні чакаў шчаслівейшы лёс: іхнаму распаўсюду ніхто не перашкаджаў, і гэтыя наклады практычна цалкам разышліся.
 
Некаторыя з іх засталіся ў колькасці лічаных паасобнікаў. Таксама ў час нядаўняга пераўліку на складзе знайшліся паасобнікі выданняў, наклады каторых раней уважаліся распрададзенымі.
 
Цяперашні распродаж — гэта адна з апошніх, а можа нават апошняя магчымасць набыць важныя для беларускай культуры публікацыі. На сайце часопіса «ARCHE» можна знайсці падрабязную інфармацыю, як набыць выданні.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Культура: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: