«Чорны чалавек Уладзіміра Дубоўкі» — містычны дэтэктыў (відэа)

Даследніцкім дэтэктывам, прысвечаным аўтару хрэстаматыйнага верша «О, Беларусь, мая шыпшына…», belsat.eu распачынае цыкл гістарычных фільмаў «Лабірынты».
У. Дубоўка з жонкай Марыяй Пятроўнай. 1927 г.

У. Дубоўка з жонкай Марыяй Пятроўнай. 1927 г.

Класік беларускай літаратуры Уладзімір Дубоўка праславіўся яшчэ і першым беларускім антысталінскім вершам «За ўсе краі, за ўсе народы свету…». За яго адпакутаваў 30 год у высылцы і лагерах.

У «Лабірынтах» вядзецца пра паэта і яго загадкавы апошні верш-праклён… Каму з калегаў-пісьменнікаў, творы якіх мы ўсе вывучалі ў школе, ён адрасаваў «з труны» радкі: «Ды захлынешся ў рэшце рэшт сваёю славаю крывавай»?

Гэта — першая частка серыялу «Лабірынты» пра таямніцы класікаў беларускай літаратуры і грамадскіх дзеячаў пачатку ХХ ст. Усе серыі вы знойдзеце ў закладцы «Праграмы».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!