«Чырвоная і белая»: песня салідарнасці і чуллівае відэа ад украінскага гурта «Пирятин»

Песня «Чырвоная і белая» — гэта музычны жэст салідарнасці беларускаму народу, які ў гэты час змагаецца за права на свабоду ад тыраніі.



У Беларусі адбываецца светапоглядная рэвалюцыя, і адбываецца яна не толькі ў фізічным вымярэнні, але і ў сэнсавым, сімвалічным полі. Гурт «Пирятин» не мог застацца ў старане і запісаў прысвячэнне колерам беларускага нацыянальнага сцяга і людзям, якіх ён аб’ядноўвае.

Кажа франтмэн гурту Іван Сэмесюк: «Маем надзею, што песня падбадзёрыць беларусаў і нагадае пра тое, што яны не самотныя ў сваіх памкненнях і акцыях. Шмат хто з нашых сяброў-беларусаў быў з намі фізічна і маральна ў вызначальныя для Украіны часы. Таму сёння мы ўважліва сочым за развіццём падзей, жадаем поспеху і пад’ёму агульнанацыянальнай справы! Жыве Беларусь!».

«Пирятин» (чытаецца як Пыратын) — украінскі гурт з Кіева, утвораны ў 2016 годзе. Лідар каманды — мастак і літаратар Іван Сэмесюк. Гурт вызначае свой жанр як «power country», тэматыка песень — даследванне украінскай душы ва ўсіх, нават самых цёмных яе куточках. У дыскаграфіі гурта — альбомы «Атентат» і «Тантра». Тэкст для песні напісаў паэт Алесь Плотка, перакладчык на беларускую кнігі Сэмесюка «Прыгоды павіяна Томаса» і кнігі вершаў «Папяросы» Юрко Іздрыка.


Музыка — Пирятин, тэкст — Алесь Плотка, саундпрадусар — Арцём Малюга. Іван Сэмесюк — вакал, губны гармонік; Андрэй “Біт” Літвінок — барабаны; Арцём Малюга — бас-гітара; Багдан Буткевіч — гітара, бэк-вакалы; Надзя Каламеец — бэк-вакалы. Відэа — Gankafilm, рэжысёр — Ганка Трэцяк, відэа з акцый пратэсту — Марына Драбышэўская, Яўген Меркіс, Даша Сапранецкая (Current Time).

 Паводле прэс-рэлізу


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: